Украінскія байцы паказалі эвакуацыю мірных жыхароў з вёскі, якую вызваляюць
Украінка дачакалася вызвалення / t.me/annamaliar/
Украінскія вайскоўцы з 47-й асобнай механізаванай брыгады паказалі эвакуацыю мірных жыхароў з вёскі Рабоціна ў Запарожскай вобласці, якую вызваляюць ад акупантаў. Баі за яе працягваюцца больш за два месяцы. Нарэшце ўкраінскім байцам удалося ўвайсці ў Рабоціна. Расіяне сцвярджаюць, што яшчэ ўтрымліваюць паўднёвую частку вёскі.
Паколькі расійская артылерыя не спыняе абстрэлы Рабоціна, з вёскі на "Брэдлі" вайскоўцы 47-й брыгады вывезлі ў бяспечнае месца яе жыхароў. Выратаваныя людзі кажуць, што паўтара года чакалі вызвалення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.