Украінскія лыжніцы не выйшлі на старт у Сочы
Каманда ў складзе Марыны Лісагор і Кацярыны Сярдзюк не выйшла на старт паўфіналу спрынтарскіх спаборніцтваў Алімпіяды.
Як паведамляе карэспандэнт УНІАН, афіцыйна прычына адмовы названая не была. Абедзве спартсменкі знаходзяцца ў добрай форме, траўмаў няма. У бліжэйшы час павінна быць зроблена афіцыйная заяву з нагоды адмовы каманды выходзіць на старт спаборніцтваў.
Сёння на 17.30 паводле беларускага часу ў Сочы павінна парйсці змешаная біятлонная эстафета. Украінская каманда лічыцца адной з яе фаварытаў.