Украінскія памежнікі абверглі заявы Лукашэнкі

Мяжа Беларусі і Украіны

Мяжа Беларусі і Украіны / euroradio.fm

Украінскія памежнікі абверглі заявы Лукашэнкі пра “траціну арміі” на мяжы. Там кажуць, што сітуацыя на беларуска-украінскай мяжы не змяняецца.

“Мы не назіраем павелічэння тэхнікі або вайсковых беларускіх падраздзяленняў побач з нашай мяжой”, — сказаў выданню “Бабель” спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка.

Лукашэнка заявіў, што перакінуў войскі да мяжы з Украінай пасля таго, як у Беларусі нібыта збілі ўкраінскія дроны. Незалежныя назіральнікі неўзабаве абвяргалі інфармацыю пра залёт беспілотнікаў. “Прасоўванні арміі”, акрамя слоў Лукашэнкі ды іншых чыноўнікаў, даказвалі кароткімі відэа з парай танкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі