Украінскія памежнікі пакуль не турбуюцца праз вагнераўцаў

ПВК "Вагнер" / Эрык Раманенка / ТАСС

ПВК "Вагнер" / Эрык Раманенка / ТАСС

Вагнераўцы на тэрыторыі Беларусі пакуль не ўяўляюць пагрозы для Украіны. Іх выкарыстоўваюць для нагнятання сітуацыі на межах Беларусі з ЕС, кажуць у Дзяржпамежслужбе Украіны.

"Гэта адзін з фактараў уплыву, які яны працягваюць выкарыстоўваць",цытуе "Украінская праўда" спікера Дзяржпамежслужбы Украіны Андрэя Дземчанку.

Аднак падраздзяленні разведкі працягваюць адсочваць перамяшчэнні вагнераўцаў у Беларусі. Цяпер памежнікі не фіксуюць паблізу мяжы перамяшчэння тэхнікі або асабовага складу ніякіх падраздзяленняў, якія маглі б уяўляць пагрозу для Украіны.

Напярэдадні Польшча заявіла, што ў выпадку "сур'ёзных інцыдэнтаў" з удзелам вагнераўцаў на сваёй мяжы гатовая цалкам ізаляваць Беларусь. Рашэнне будзе прынятае сумесна з Літвой і Латвіяй. Такім чынам, у выпадку правакацыі ўся мяжа Беларусі з ЕС будзе закрытая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі