Украінскія памежнікі ўзмацняюць меры бяспекі на мяжы з Беларуссю

Гэта робіцца для таго, каб не дапусціць уезду ва Украіну асобаў, якія могуць удзельнічаць "у правакацыях экстрэмісцкага характару". Пра гэта інфармуе Дзяржаўная памежная служба Украіны.



Нагадаем, раней такія меры былі прынятыя на ўкраінска-расійскай мяжы. Толькі 9-10 сакавіка ўкраінскія памежнікі не прапусцілі 577 грамадзян Расіі, якія не маглі патлумачыць мэту паездкі, везлі сімволіку правакацыйнага характару ці прадметы, якія могуць выкарыстоўвацца для нанясення цялесных пашкоджанняў, паведамляе УНН.



Нагадаем, учора стала вядома, што на беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі падазраваных у экстрэмізме. Украінскія памежнікі западозрылі групу асобаў ў намеры ажыццяўляць правакацыйныя і баявыя дзенні на тэрыторыі Украіны. Пра грамадзянства затрыманых не паведамлялася.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі