Уладальніцу кветкавага бізнесу аштрафавалі за антываенныя малюнкі ў сацсетках

Таццяна Кандрацкая / viciebskspring.org
Таццяна Кандрацкая / viciebskspring.org

Уладальніцу кветкавага бізнесу Таццяну Кандрацкую аштрафавалі за рэпосты і "пікетаванне" ў сацсетках, пішуць віцебскія праваабаронцы.

У яе акаўнтах міліцыянты заўважылі выявы сцяга Украіны ды іншыя малюнкі на тэму расійскай агрэсіі супраць Украіны. Таксама яны знайшлі рэпосты з "экстрэмісцкіх" інфармацыйных рэсурсаў.

Суддзя суда Полацка і Полацкага раёна Яніна Мацулевіч аштрафавала Кандрацкую на 4440 рублёў (120 базавых велічыняў) па двух артыкулах — 24.23 КаАП (незаконнае пікетаванне) і 19.11 КаАП (распаўсюд "экстрэмісцкай" інфармацыйнай прадукцыі).

Дарэчы, прадпрымальніца выхоўвае дваіх дзяцей, у тым ліку дашкольніцу Івону, у гонар якой яна назвала і сетку сваіх крамаў, якія гандлююць кветкамі, цацкамі ды іншымі таварамі для падарункаў. Крамы працуюць у Полацку, Наваполацку, Верхнядзвінску, Мёрах, Ушачах.

Кандрацкая скончыла юрыдычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, добра гаворыць па-беларуску. 
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі