Улады Егіпта: Расійскі авіялайнер пацярпеў крушэнне не з-за тэракту

Улады Егіпта: Расійскі авіялайнер пацярпеў крушэнне не з-за тэракту

Улады Егіпту выказваюць сумневы ў тым, што самалёт расійскай авіякампаніі “Кагалымавія” разваліўся ў паветры, як сцвярджаюць многія эксперты. У егіпецкім міністэрстве грамадзянскай авіяцыі агенцтву REUTERS паведамілі, што ніякіх доказаў на карысць гэтай версіі дагэтуль няма. 

Як сцвярджае РИА Новости, афіцыйны прадстаўнік егіпецкага ўраду ў тэлеэфіры адпрэчыў і версію, згодна з якой на борце самалёта адбыўся тэракт. Па словах чыноўніка, дадзеныя са спадарожнікаў выключаюць магчымасць тэракта на борце і паказваюць на тое, што прычынай падзення самалёта сталі тэхнічныя непаладкі.

У той жа час прадстаўнікі ЗША паведамілі, што іх спадарожнік зафіксаваў у раёне крушэння самалёта буйную цеплавую ўспышку. Гэтая ўспышка была зафіксаваная менавіта ў паветры, таму выключаная версія, згодна з якой самалёт узарваўся ад удару аб зямлю.

Блог сайта FlightRadar24, які адсочвае самалёты па ўсім свеце, таксама сцвярджае, што перад крушэннем з самалётам нешта адбылося. Прадстаўнікі сайта адзначаюць, што вертыкальная хуткасць самалёта рэзка знізілася ўсяго за адну секунду, пасля чаго ён пачаў рэзка губляць вышыню.

Афіцыйна прычыны падзення самалёта дагэтуль не выяўленыя. Расійскія ўлады разглядаюць адразу некалькі версіяў.

Самалёт А321 кампаніі “Кагалымавія” разбіўся ў Егіпце 31 кастрычніка. На борце было 224 чалавекі, усе яны загінулі, нагадвае ВВС.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі