Улады Гродна дазволілі мітынг і канцэрт на Дзень Волі
Улады Гродна дазволілі мітынг і канцэрт на Дзень Волі. Трэці год запар, інфармуе Радыё Свабода. Святочнае мерапрыемства пройдзе ў суботу, 23 сакавіка, у аддаленым ад цэнтра горада Каложскім парку з 13:00 да 17:00. Дакладная праграма свята яшчэ складаецца. З 19 сакавіка арганізатары збіраюцца распачаць збор сродкаў на мітынг і канцэрт.
Першапачаткова ў Гродне збіраліся адзначыць Дзень Волі ў парку Жылібера ў цэнтры горада, але ўлады не дазволілі.
Тым часам пакуль невядома, ці пройдуць на ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі мітынг і канцэрт у Мінску.