Улады падрыхтавалі "закон аб грамадзянскай супольнасці"
Улады падрыхтавалі "закон аб грамадзянскай супольнасці" / БЕЛТА
На нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны праект закона "Аб асновах грамадзянскай супольнасці".
Праз гэты дакумент бачна, якой улада хоча бачыць грамадзянскую супольнасць у Беларусі. Першай з асноўных задач узаемадзеяння дзяржорганаў і грамадзянскай супольнасці называецца "забеспячэнне грамадзянскага (народнага) адзінства".
Некаторыя пасажы гучаць смешна на фоне рэпрэсій, якія беларуская ўлада вядзе супраць недзяржаўных арганізацый. Напрыклад, у дакуменце пішуць, што дзяржава "гарантуе абарону правоў і законных інтарэсаў суб'ектаў грамадзянскай супольнасці", а таксама ўдакладняе механізмы "абароны канстытуцыйных правоў і свабод".
Што праўда, закон будзе датычыць толькі тых арганізацый "грамадзянскай супольнасці", якія будуць удзельнічаць у абранні дэлегатаў на УНС. Спіс "правільных" арганізацый будзе складаць Мінюст – на сайце можна будзе паглядзець, якія з іх "маюць права на ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.