Улады прызналі, што ў Мінску ёсць дэфіцыт дактароў
Мінску не хапае больш за тысячы дактароў / Reuters
У Мінску назіраецца дэфіцыт дактароў. Праблему прызнала кіраўніца сталічнага камітэта па ахове здароўя Алена Богдан.
— Нам не хапае дактароў агульнай практыкі, участковых педыятраў, урачэй хуткай медыцынскай дапамогі, прыёмных аддзяленняў бальніц, — сказала чыноўніца ў эфіры "Радыё Мінск".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.