Улады завяршылі праверку па факце смерці палітвязня Мікалая Клімовіча

Мікалай Клімовіч / Facebook
Мікалай Клімовіч / Facebook

Завяршылася праверка па факце смерці палітвязня Мікалая Клімовіча ў віцебскай калоніі №3, перадае Радыё "Рацыя".

Сваякам Клімовіча сказалі, што вінаватых не выяўлена.

Як адзначыў спецыяліст у каментары журналістам, такая праверка праводзіцца па любым факце смерці, але робіцца яна, як правіла, вельмі фармальна.

"Вусна было сказана пра тое, што вінаватых асобаў не выяўлена, і прычына — ягоны стан здароўя. Калі сыходзіць з медыцынскай дакументацыі, то гэта прамы вынік яго агульнага стану здароўя", — дадаў спецыяліст.

Пінскага блогера Мікалая Клімовіча ў лютым 2023-га асудзілі на год зняволення за падабайку на карыкатуру на Лукашэнку, якую ён паставіў у сацсетцы. Мужчыну абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку.

Падчас следства і на судзе Клімовіч з дакументамі пацвердзіў, што мае сур’ёзныя праблемы з сэрцам, другую групу інваліднасці і перанесены інфаркт. У апошнім слове на судзе ён заявіў, што для яго смротным будзе любы тэрмін у зняволенні: "Любы турэмны тэрмін для мяне — смерць, таму што я павінен знаходзіцца пад сталым назіраннем лекара, прымаць шмат моцных прэпаратаў. Я магу не пратрымацца і месяц".

7 траўня стала вядома пра смерць блогера.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі