Уладзімір Макей патлумачыў ролю Беларусі ва ўкраінскім канфлікце

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выступіў увечары 15 сакавіка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Ён заявіў, што Беларусь не імкнецца атрымаць палітычныя дывідэнды ад сваёй пазіцыі па Украіне.

"Сёння палітыцы не хапае шчырасці, шэраг канфліктаў, якія зараз адбываюцца, выкліканыя, напэўна, нейкімі палітычнымі амбіцыямі. Але ў Беларусі няма такіх амбіцый, мы не імкнемся атрымаць палітычныя дывідэнды з-за таго, што займаем тую ці іншую пазіцыю па сітуацыі ва Украіне", — перадае БЕЛТА словы дыпламата. Макей адзначыў, што кіраўніцтва Беларусі займае шчырую пазіцыю па ўкраінскім і іншых канфліктах, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў.

Кіраўнік беларускай дыпламатыі заявіў, што для беларусаў вайна і мір не пустыя словы: "Мы ніколі не хацелі, каб вайна прыйшла ў наш дом і ў дамы нашых суседзяў. Менавіта таму Беларусь рабіла і будзе рабіць усё для прадухілення ўкраінскага і любых іншых канфліктаў".

Фота — naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі