Уладзімір Макей сустрэўся з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння, 27 лютага правёў сустрэчу з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Эрыкам Рубінам, інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі.

У часе сустрэчы бакі абмеркавалі праблемы беларуска-амерыканскіх адносінаў, “у тым ліку пытанні, па якіх пазіцыі Беларусі і ЗША не супадаюць”. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся бачаннем далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і далі ацэнку цяперашняй сітуацыі ў рэгіёне.

Падрабязнасці сустрэчы не паведамляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі