Уладзімір Пуцін асабіста запусціў энэргамост ў Крым
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыбыў у Крым і асабіста даў старт працы першай ніткі новага энэргамоста з Кубані ў Крым, паведамляюць расійскія СМІ.
Чакаецца, што пры дапамозе энэргамоста Крым атрымае 400 МВт электраэнергіі. Па словах міністра энэргетыкі Расіі Аляксандра Новака, другую чаргу энэргамоста запусцяць у 2016 годзе. Чакаецца, што яе запуск дазволіць цалкам забяспечыць Крым электрычнасцю з Расіі.
Кабель энэргамоста пачалі пракладаць па дне Керчанскага праліва ў кастрычніку. Спярша планавалася запусціць яго ў 2016 годзе. Але пасля падрыву ЛЭП ва Украіне і спынення паставак электрычнасці працу над энэргамостам вырашылі паскорыць.
Фота: ria.ru