Уладзімір Пуцін правядзе "прамую лінію" з расіянамі
Расійскі прэзідэнт адкажа на пытанні журналістаў і звычайных грамадзян.
16 красавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правядзе "прамую лінію" з расіянамі. Паведамляецца, што ён адкажа на пытанні журналістаў і звычайных грамадзян.
Пытанні кіраўнік Расійскай Федэрацыі можна будзе задаваць праз тэлефон і СМС, а таксама пры дапамозе новай інтэрнэт-платформы — запісаць на відэа і адправіць мадэратарам. Традыцыйныя тэлемасты з Пуціным будуць арганізаваныя ў розных рэгіёнах Расіі і акупаваным Крыме.
Мяркуецца, што падчас свайго выступу Пуцін раскажа пра Крыму і эканамічную сітуацыю, у якой апынулася Расія. Таксама ён распавядзе пра адносіны Расіі з ЗША, Украінай, Кітаем і Турцыяй.
Фота — Reuters