Уладзімір Пуцін прыляцеў у Гродна

Адразу пасля гэтага трасу на Гродна і ўсе дарогі на шляху да Гожскага палігону перакрылі — каб мог праехаць картэж расійскага прэзідэнта, інфармуе s13.ru



Нагадаем, што Уладзімір Пуцін павінен быў прыляцець а 10.30, а перадавы борт з крамлёўскім пулам журналістаў увогуле чакалі а 7.30. Самалёты не маглі своечасова прызямліцца, бо ім перашкаджаў моцны туман. Борт з крамлёўскім пулам кружляў пад Гроднам некалькі гадзінаў і ў выніку сеў у Мінску.



Афіцыйная мэта візіту расійскага лідара — наведванне сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў “Захад-2013”. У часе візіту Пуцін сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам. Як заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, у часе сустрэчы размова можа пайсці і пра вызваленне гендырэктара “Уралкалія” Уладзіслава Баўмгертнера

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі