Уначы 11 красавіка ў Беларусі могуць не працаваць карткі некаторых банкаў
Уначы 11 красавіка карткі некаторых банкаў у Беларусі могуць не працаваць. Паводле інфармацыі БЕЛТА, гэта тычыцца, у прыватнасці, Беларусбанка і БПС-Сбербанка.
Перабоі ў працы картак тлумачацца тым, што ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" з 2.00 да 6.00 11 красавіка будзе праводзіць тэхналагічныя работы па мадэрнізацыі комплексу Access Control Server (ACS).
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 9,72 млн картак. Да яго падлучаныя больш за 76 тысяч арганізацый гандлю і сэрвісу, 116,3 тыс. плацежных тэрміналаў, 3100 банкаматаў і больш за 2700 інфакіёскаў.