Уначы гарэў завод "СтанкаГомель"

Пажар на "СтанкаГомелі"

Пажар на "СтанкаГомелі" / прэс-служба МНС

Уначы 26 снежня ў 00:31 гомельскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у будынку зборачнага цэха на тэрыторыі ААТ "СтанкаГомель" па вуліцы Інтэрнацыянальнай.

На месцы выкліку супрацоўнікі МНС высветлілі, што агонь знішчыў камплектуючыя для станкоў на плошчы 150 квадратных метраў. Таксама былі пашкоджаныя металаапрацоўчы станок, ашалёўка і шыферны дах светлавога ліхтара на плошчы 30 квадратных метраў. Людзі не пацярпелі.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.

Завод "СтанкаГомель" спецыялізуецца на выпуску шырокай гамы станкоў прамысловага прызначэння, якія працуюць па ўсім свеце.

Уначы гарэў завод "СтанкаГомель"
Пажар на "СтанкаГомелі" / прэс-служба МНС
Уначы гарэў завод "СтанкаГомель"
Пажар на "СтанкаГомелі" / прэс-служба МНС
Уначы гарэў завод "СтанкаГомель"
Пажар на "СтанкаГомелі" / прэс-служба МНС
Уначы гарэў завод "СтанкаГомель"
Пажар на "СтанкаГомелі" / прэс-служба МНС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі