Уначы ў Бабруйску была пагоня за п'яным кіроўцам на катафалку

Уначы ў Бабруйску была пагоня за п'яным кіроўцам на катафалку

Уначы ў Бабруйску была пагоня за п'яным кіроўцам на... катафалку. Работнік прадпрыемства рытуальнага абслугоўвання скраў службовы транспарт і паспеў праехаць каля пяці кіламетраў. Пра гэтае здарэнне інфармуе сайт komkur.info. Уначы з 9 на 10 сакавіка даішнікі звярнулі ўвагу на мікрааўтобус "Газель", які рухаўся па вуліцы "мудрагелістым зігзагам". Аднак кіроўца не спыніўся на патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ, пачалася пагоня. Да яе падключыўся экіпаж Дэпартамента аховы. У выніку мікрааўтобус быў спынены, яго кіроўцу затрымалі.

Высветлілася, што 30-гадовы работнік прадпрыемства "Рытуальнае абслугоўванне" скраў ключы ў офісе, бо "хацеў пакатацца". Утрыманне алкаголя ў яго крыві склала 1,3 праміле. Вядома, што раней мужчына меў праблемы з законам, быў асуджаны.

У дачыненні затрыманага склалі 28 адміністрацыйных пратаколаў. Была распачатая і крымінальная справа, артыкул — "Угон транспартнага сродку". Мужчыне пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі