Уначы ў Ерэване адбылася перастрэлка паміж паліцыяй і мяцежнікамі

Уначы ў Ерэване адбылася перастрэлка паміж паліцыяй і мяцежнікамі

У ноч з 26 на 27 ліпеня ў Ерэване адбылася перастрэлка паміж паліцыяй і ўзброенымі сябрамі апазіцыйнай арганізацыі "Ўстаноўчы парламент", якія 17 ліпеня захапілі будынак паліцэйскага пастарунку.

Як паведамляе сайт kavkaz-uzel.eu, пры пераcтрэлцы былі параненыя два мяцежнікі і адзін паліцыянт. Усе трое знаходзяцца ў рэанімацыі.

Увечары 26 ліпеня паліцыя папярэдзіла пра незаконнасць мітынгу каля захопленнага паліцэйскага будынку на вуліцы Харэнацы. У мітынгу ўдзельнічала каля 12 тысяч прыхільнікаў "Устаноўчага парламента". Потым мітынг ператварыўся ў шэсце па горадзе, а пасля яго частка ўдзельнікаў вярнулася на вуліцу Харэнацы. Паліцыя стала затрымоўваць удзельнікаў акцыі. Паведамляецца прыкладна пра трыццаць затрыманых.

Адну з актывістак затрымалі, калі яна абвясціла галадоўку і села ў цэнтры вуліцы Харэнацы, пратэстуючы супраць дзеянняў паліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі