Унучка Станіслава Шушкевіча напісала кранальны пост пра свайго дзядулю

Унучка Станіслава Шушкевіча напісала кранальны пост пра свайго дзядулю

Унучка Станіслава Шушкевіча Стася Гліннік напісала ў Facebook кранальны пост пра свайго дзядулю. Першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь памёр позна ўвечары 3 траўня на 88-м годзе жыцця.

"Дзед мяне любіў бясконца, усёабдымна, — піша Стася. — Гэта быў мой лепшы сябра, стваральнік прыгод. З ім было цікава і ў будаўнічай краме, і дома, і ў лесе, і на дачы".

Калі ўнучка хварэла, дзед знаходзіў для яе найлепшых лекараў. У яго дома яна разглядала "неімаверныя для дзіцяці рэчы з усіх краін свету".

Станіслаў Шушкевіч "ніколі не размаўляў па тэлефоне больш за хвіліну", але "тэлефанаваў... адусюль, з кожнай кропкі свету".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі