Унучкі Марка Шагала падарылі Віцебскаму музею кнігі з графікай мастака

Кнігі з бібліятэкі Марка Шагала / vk.com/vitebsk.chagallmuseum
Кнігі з бібліятэкі Марка Шагала / vk.com/vitebsk.chagallmuseum

Калекцыя віцебскага Музея Марка Шагала днямі папоўнілася новымі экспанатамі — кнігамі з асабістай бібліятэкі мастака. Унучкі Шагала — Мерэт і Бэла Мэер — перадалі музею больш за 60 выданняў. Пра гэта супрацоўнікі музея распавялі ў сацсетках.

Некаторыя кнігі — з арыгінальнай графікай мастака. Убачыць гэтыя выданні можна будзе 7 ліпеня на прэзентацыі. У гэты дзень споўніцца 136 гадоў з дня нараджэння Марка Шагала, які лічыцца адным з самых вядомых прадстаўнікоў мастацкага авангарда XX стагоддзя. Нагадаем, Шагал нарадзіўся пад Віцебскам, а пасля рэвалюцыі заснаваў тут Віцебскае мастацкае вучылішча. Канчаткова эміграваў у 1922 годзе.

Внучки Марка Шагала подарили Витебскому музею книги с графикой художника
Суправаджальны ліст ад унучак мастака / vk.com/vitebsk.chagallmuseum
Внучки Марка Шагала подарили Витебскому музею книги с графикой художника
Кнігі прэзентуюць публіцы ў дзень нараджэння Марка Шагала / vk.com/vitebsk.chagallmuseum

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі