Урачыстае адкрыццё мінскага стадыёна “Дынама” адбудзецца ў чэрвені 2018 года

Урачыстае адкрыццё мінскага стадыёна “Дынама” адбудзецца ў чэрвені 2018 года

Урачыстае адкрыццё мінскага стадыёна “Дынама” адбудзецца ў чэрвені 2018 года, інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”. Як вядома, на галоўнай адкрытай спартыўнай пляцоўцы нашай краіны ў 2019-м пройдуць Еўрапейскія гульні. Рэканструкцыя “Дынама” мусіла быць скончаная яшчэ летась, аднак будаўнікі не ўклаліся ў тэрміны. Завершаны мантаж металаканструкцый даху, казырок накрываюць насцілам. На трыбунах усталявалі некалькі тысяч пластыкавых сядзенняў. На ранейшыя месцы вярнуліся скульптурная кампазіцыя “Бег” і адрэстаўраваная алімпійская паходня.

Начальнік рэканструкцыі Аляксандр Лашч прызнае, што “ёсць цяжкасці” і што не ўдалося ўкласціся ў пастаўлены тэрмін. Дагэтуль на стадыёне працуюць вежавыя краны. Дарэчы, на адным з іх у снежні быў пажар. Калі краны прыбяруць, можна будзе пачаць працы на футбольным полі.

На “Дынама” будаўнікі працуюць у тры змены. Агулам там задзейнічана больш за 1100 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі