Урад агучыў аптымістычны сцэнар развіцця сітуацыі ў эканоміцы Беларусі

"Эканоміка... працуе ўстойліва": бясконцыя праверкі / dribin.by
"Эканоміка... працуе ўстойліва": бясконцыя праверкі / dribin.by

25 кастрычніка ўрад агучыў аптымістычны сцэнар развіцця сітуацыі ў эканоміцы Беларусі. Сцвярджаецца, што яна "пасля пяцімесячнага запаволення, у жніўні і верасні... выйшла на траекторыю аднаўленчай дынамікі... працуе ўстойліва".

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што ў наступным годзе эканоміка РБ будзе расці і назваў асноўныя фактары гэтага. Урад спадзяецца на павелічэнне інвестыцый (на 22,3%), на рост экспарту на 5,5% (чакаецца павелічэнне экспартных паставак у РФ на $1,4 млрд, у КНР — на 300 млн долараў), на тое, што тэмп росту ВУП складзе 103,8%, што грашовыя даходы насельніцтва павялічацца на 4,1% (а рэальны рост заробкаў складзе 4,6%), што інфляцыя складзе не больш 7-8%. Аднак рэальнасць можа аказацца кардынальна іншай. Асабліва ва ўмовах заходніх санкцый і вайны ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі