Урад хоча спрасціць ліцэнзаванне асобных відаў прадпрымальніцтва

Урад дапрацоўвае комплексны праект указа прэзідэнта аб спрашчэнні ліцэнзавання асобных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Аляксандр Ліхачэўскі.

Цяпер у Беларусі ліцэнзуюцца 53 віды дзейнасці. Агульная колькасць ліцэнзій складае 218 тысяч. "Калі прэзідэнт падтрымае праект указа, то мы мяркуем, што гэта дазволіць скараціць агульную колькасць ліцэнзаваных відаў дзейнасці на 8—9", — сказаў прадстаўнік Мінэканомікі.
Указ прадугледжвае і скарачэнне тэрмінаў ліцэнзавання. "Разгляд заяваў аб выдачы ліцэнзій скарачаецца з 30 да 15 дзён. Разгляд заяваў аб прадаўжэнні дзеяння ліцэнзіі скарачаецца з 30 да 10 дзён", — паведаміў Ліхачэўскі.

Акрамя таго, паводле яго слоў, з 1 студзеня 2012 года плануецца адмяніць ліцэнзаванне перапрацоўкі рыбы і морапрадуктаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі