Урад Польшчы не будзе акцэнтаваць увагу на правах чалавека ў Беларусі

Урад Польшчы не будзе акцэнтаваць увагу на правах чалавека ў Беларусі

Сумесная прэс-канферэнцыя міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага і яго беларускага калегі Уладзіміра Макея адбылася 22 сакавіка.

Вашчыкоўскі паведаміў, што новаму ўраду Польшчы, які выводзіць свае карані з "Салідарнасці", важнае пытанне правоў чалавека. Але ўсё адбываецца паступова, зазначыў дыпламат, таму Польшча акцэнтаваць увагу на гэтым пытанні не будзе.

У польскага міністра запыталіся, ці здымаў ён пытанне акрэдытацыі тэлеканала "Белсат", які вяшчае з тэрыторыі Польшчы. Якраз 21 сакавіка "Белсат" чацвёрты раз падаў дакументы на рэгістрацыю ў МЗС. Вашчыкоўскі паведаміў, што абмеркаванне гэтага пытання яшчэ наперадзе.

У сераду, 23 сакавіка, у міністра замежных спраў Польшчы запланаваная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі