Урад прыме пастанову аб павышэнні заробкаў беларускім настаўнікам

Паводле яго слоў, разглядалася тэма павышэння заробкаў настаўнікам, пра што гаворыцца ўжо працяглы час. Маскевіч паведаміў Лукашэнку пра прапановы, якія былі ўнесеныя ў Савет міністраў.

"Думаю, што ўрад у бліжэйшы час прыме адпаведнае пастанову", — цытуе словы Сяргея Маскевіча БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка сёння даручыў падрыхтаваць адмысловую нараду, на якой будуць прадметна разгледжаныя прынцыповыя пытанні сферы адукацыі, прааналізаваны яе цяперашні стан і вызначаная стратэгія развіцця на бліжэйшую перспектыву.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі