Урад разглядаў прычыны, з-за якіх страйкавалі беларускія прадпрымальнікі

БЕЛТА паведамляе, што ў нарадзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі "зацікаўленых органаў дзяржкіравання". Кіраваў ёй сам Міхаіл Мясніковіч.


Па выніках "усебаковага разгляду" была адзначаная "выканання тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза... ўсімі суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці". Разам з тым канстатавалася, што да 1 ліпеня 2014 года індывідуальныя прадпрымальнікі, якія плацяць адзіны падатак, могуць карыстацца спрошчаным парадкам пацверджання адпаведнасці тавараў лёгкай прамысловасці, якія рэалізуюцца, патрабаванням згаданага тэхрэгламенту. Гэта было ўстаноўлена сумеснай пастановай Мінгандлю, Мінсельгасхарча, Міністэрства аховы здароўя і Дзяржстандарту ад 21 чэрвеня.


Пастановай таксама дазволена да 1 ліпеня 2014 года здзяйсняць рэалізацыю прадукцыі без сертыфікатаў. Пры гэтым вызначаныя тэрміны правядзення кантролю за выкананнем гэтай пастановы.


На нарадзе таксама было прызнана мэтазгодным у бліжэйшыя месяцы не ўжываць мераў адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне тэхрэгламенту. Акрамя таго, будзе ініцыяваны разгляд у Еўразійскай эканамічнай камісіі пытання аб выкананні патрабаванняў дадзенага тэхнічнага рэгламента суб'ектамі гаспадарання ўсіх дзяржаваў-сябраў Мытнага саюза.


Нядаўна ў Беларусі прайшлі страйкі індывідуальных прадпрымальнікаў, якія пратэставалі супраць патрабаванняў тэхнічнага рэгламента Мытнага саюза. Згодна з імі, прадпрымальнікі абавязаныя мець сертыфікат якасці на ўсю вопратку і абутак, якімі гандлююць. Лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка 5 сутак правёў за кратамі. На 15 ліпеня запланаванае правядзенне ў Мінску вулічнай акцыі пратэсту.

Фота — bymedia.net


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі