Урад Украіны дэнансаваў пагадненне аб супрацы з Беларуссю ў ВПК

Урад Украіны дэнансаваў пагадненне аб супрацы з Беларуссю ў ВПК

Украіна дэнансавала пагадненне з Беларуссю аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі прадпрыемстваў і арганізацый абаронных галін прамысловасці. Адпаведную пастанову прыняў украінскі ўрад. Міністэрству замежных спраў Украіны даручана паведаміць афіцыйнаму Мінску аб гэтым рашэнні. Праз шэсць месяцаў яно страціць сілу.

Міжурадавае пагадненне было падпісанае летам 2001 года, яно пачало дзейнічаць праз год. Дакумент прадугледжваў ўзаемавыгадную кааперацыю паміж суб’ектамі гаспадарання Беларусі і Украіны ў сферах распрацоўкі, вытворчасці прадукцыі вайскова-тэхнічнага прызначэння. Ва ўмовах вайны, калі Беларусь лічыцца саўдзельнікам расійскай агрэсіі, Кіеў палічыў мэтазгодным адмовіцца ад такога супрацоўніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі