Урад вызначыў прыярытэтам развіццё малога і сярэдняга бізнесу (відэа)

Беларускі ўрад вызначыў прыярытэтам на будучую пяцігодку развіццё малога і сярэдняга бізнесу, заявіў у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі (гл. відэа).

Зіноўскі: "Безумоўна, [крэдытныя рэсурсы] трэба выдаваць на конкурснай аснове. Прыярытэт — малому і сярэдняму прадпрымальніцтву. І мы лічым, што рухавік прагрэсу будучай пяцігодкі — больш хуткімі тэмпамі павінны развівацца такія малыя прадпрыемствы".

Нагадаем, у лютым сёлета Уладзімір Зіноўскі гаварыў пра тое, што сістэме падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва неабходна структурная перабудова. Больш падрабязна гл. тут.

Міністр адзначыў, што да канца года ў нашай краіне неабходна крыху павысіць аб'ёмы прамысловай вытворчасці. Але зроблена гэта будзе не за кошт запасаў на склад, прадукцыя мусіць прадавацца. Да таго ж ёсць кітайскія крэдыты, якія пакуль не цалкам выкарыстоўваюцца, падкрэсліў Зіноўскі.

Міністр эканомікі таксама выказаў спадзяванне, што да канца года інфляцыю ўдасца ўтрымаць у межах 16-17%, у тых параметрах, якія ўрад ставіў у пачатку года.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі