Урад зацвердзіў сярэднетэрміновую фінансавую праграму бюджэту на 2019-2021 гады

Урад зацвердзіў сярэднетэрміновую фінансавую праграму бюджэту на 2019-2021 гады

Беларускі ўрад зацвердзіў сярэднетэрміновую фінансавую праграму рэспубліканскага бюджэту на 2019-2021 гады. У ёй вызначаны асноўныя параметры эканамічнага развіцця Беларусі і найважнейшыя грашова-крэдытныя паказчыкі. Саўмін зацвердзіў праграму сваім рашэннем 6 сакавіка.

Тэмпы росту валавога ўнутранага прадукту ў 2019 годзе запланаваныя на ўзроўні 102,1%, у 2020-м — 102,5%, у 2021 годзе — 102,8%. Закладзены наступныя аб'ёмы ВУП: 129 млрд 386,4 млн рублёў на 2019 год, 146 млрд 3,9 млн рублёў на 2020-ы, 159 млрд 97,5 млн рублёў на 2021 год. Што да стаўкі рэфінансавання, то на канец гэтага года яна запланаваная на ўзроўні 10%, на канец 2020-га — 9,5%, на канец 2021-га — 9%. На канец 2019 года інфляцыя мусіць скласці не больш за 5,3%, праз год — не больш за 5%, праз два гады — 4,5%.

Урад мяркуе, што курс беларускага рубля да долара ў канцы гэтага года складзе 2,2681, праз год — 2,3262, праз два гады — 2,3861. Кошт нафты маркі Urals сёлета запланаваны на ўзроўні 60 долараў, у 2020-м — $55, у 2021-м — 50 долараў.

Адзначаецца, што ў 2019-2020 гадах прадугледжана штогадовае зніжэнне аб'ёмаў бюджэтнага ўдзелу ва ўсіх відах дзяржпадтрымкі рэальнага сектару эканомікі не менш за 10%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі