Ураджэнкі Украіны і Расіі разам пранеслі крыж падчас Хроснага ходу ў Рыме

Ірына і Альбіна / vaticannews.va
Ірына і Альбіна / vaticannews.va

Ураджэнкі Расіі і Украіны разам пранеслі крыж падчас Хроснага ходу ля Калізея ў Рыме. Хрэсны ход прайшоў напярэдадні ў прысутнасці Папы Рымскага Францыска. У ім прынялі ўдзел больш за 10 тысяч вернікаў

Расіянка Альбіна і ўкраінка Ірына каля 20 гадоў жывуць у Італіі і разам працуюць у аддзяленні паліятыўнай дапамогі, распавядае рэсурс vaticannews.va.

Пры гэтым тэкст, які звычайна зачытваецца на гэтым этапе Хроснага ходу, быў скарочаны да мінімуму. Пасля чаго пачалася Малітва ў маўчанні.

Раней супраць такога кроку — сумеснага ўдзелу ў цырымоніі Альбіны і Ірыны — выказаліся прадстаўнікі Украінскай грэка-каталіцкай царквы і пасол Украіны ў Ватыкане Андрэй Юраш. Юраш, у прыватнасці, назваў гэтую ідэю "недарэчнай і немагчымай".

"Прымірэнне — гэта ўжо пэўны акт, пэўная форма, якая дасягаецца, калі ёсць разуменне таго, што адбылося. Чаму немагчыма гэта прымірэнне? Пакуль расійскія галаварэзы, забойцы і гвалтаўнікі застаюцца ва Украіне, маніфестацыя ідэі адзінства і прымірэння наўрад ці прымальная для ўкраінскай грамадскасці", — адзначыў Пасол Украіны ў Ватыкане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі