У Беларусь ноччу заляталі расійскія беспілотнікі

У небе знаходзіліся, як мяркуецца, БПЛА тыпу Shahed-136, ілюстрацыйнае фота

У небе знаходзіліся, як мяркуецца, БПЛА тыпу Shahed-136, ілюстрацыйнае фота / Reuters

Мінулай ноччу на тэрыторыю Беларусі заляталі мінімум тры расійскія беспілотнікі, піша рэсурс "Флагшток" са спасылкай на ўкраінскія маніторынгавыя каналы. Гэта адбылося падчас масіраванай атакі Расіі на Украіну.

Адзін з дронаў заўважылі яшчэ ўчора ўвечары. Ён рухаўся ад украінскага Любеча ў напрамку Хойнікаў, яго далейшы лёс невядомы. Яшчэ два дроны зафіксавалі раніцай. Адзін ляцеў у бок Хойнікаў, затым развярнуўся на ўкраінскі Славуціч, другі — у кірунку Мазыра (развярнуўся на ўкраінскую Прыпяць). Гаворка ідзе пра ўдарныя БПЛА тыпу Shahed-136 расійска-іранскай вытворчасці. "Беларускі Гаюн" сцвярджае, што беспілотнікаў было чатыры. Паводле звестак украінскага Генштаба, за ноч і раніцу ВПС Украіны збілі 32 беспілотнікі і 2 ракеты "Кінжал".

З'яўленне расійскіх беспілотнікаў у беларускім небе сталі фіксавацца з лета. Беларускія ўлады прызналі, што як мінімум адзін з іх збілі (хоць і не ўдакладнілі, чый гэта быў дрон). Выбух яшчэ аднаго трапіў на відэа, пасля чаго сілавікі штурмам узялі дом жанчыны, якая апублікавала ў сацсетках кадры з выбухам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі