"Ураўноўванне заробкаў" можа прывесці да ўцёкаў банкіраў з Беларусі
Иллюстрация: fulledu.ru.
Спрабуючы апусціць заробкі банкаўскіх топ-менаджараў да ўзроўню дзяржчыноўнікаў і кіраўнікоў Нацбанка, улады могуць справакаваць уцёкі банкіраў з краіны. Такі пункт гледжання ў размове з Еўрарадыё выказаў старэйшы аналітык "Альпары" ў Мінску Вадзім Іосуб.
"Беларусь — не адзіная краіна ў свеце. Калі стварыць тут нецікавыя, неканкурэнтныя ўмовы працы для банкаўскіх менаджэраў, у іх з'явіцца спакуса з'ехаць у якую-небудзь краіну па суседстве, — працягвае Вадзім Іосуб. — Адток ў іншыя галіны наўрад ці можа быць масавым. Усё ж такі кіраўнік банка — гэта глыбокі спецыяліст ў досыць вузкай сферы. А хутчэй за ўсё, гаворка можа ісці нават не пра звальненне, а пра перавод часткі даходаў у цень. У рэшце рэшт, менавіта банкам чыста тэхнічна прасцей за ўсё рэалізоўваць розныя схемы".
У выніку бюджэт не далічыцца падаткаў, якія банкаўскія топ-менаджары плацяць са сваіх даходаў.
"Спецыяльна думаў над пытаннем: ці можна знайсці хоць нейкі плюс у гэтых закліках абмежаваць "тлустых катоў" у даходах. Шчыра кажучы, у мне гэта не атрымалася. Гэта дзіўнае няправільнае і нават дурное рашэнне з усіх пунктаў гледжання", — дадае эксперт.