Усе чатыры падгрупы па сітуацыі на Данбасе будуць збірацца ў Мінску
Сама кантактнай група збярэцца ў беларускай сталіцы 19 траўня.
Паседжанні ўсіх чатырох падгруп кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе будуць праходзіць у Мінску. Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на крыніцу ў падгрупе па эканамічных пытаннях.
Таксама пацвярджаецца, што кантактная група збярэцца ў чарговы раз у беларускай сталіцы 19 траўня. Праўда, невядома, ці да таго часу пройдуць паседжанні ўсіх падгруп. Эканамічная ўжо збіралася (абмяркоўваліся пытанні выплаты пенсій і аднаўлення банкаўскай сістэмы на Данбасе), наступнае яе пасяджэнне прызначанае на 2 чэрвеня.
Нагадаем, апошні раз кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе збіралася ў Мінску 6 траўня. У перамовах удзельнічалі Леанід Кучма, які прадстаўляе ў Кантактнай групе афіцыйныя ўкраінскія ўлады, Хайдзі Тальявіні ад АБСЕ і расійскі амбасадар Азамат Кульмухаметаў, а таксама прадстаўнікі сепаратыстаў Уладзіслаў Дэйнега і Дзяніс Пушылін. Было вырашана, што пачнуцца працы падгруп па бяспецы, палітычным, эканамічным і гуманітарным складніках мінскага пагаднення. Каардынатарамі гэтых падгруп з'яўляюцца прадстаўнікі АБСЕ.
Здымак з архіву. Фота: ria.ru