Усе тры чартэрных самалёта "Белавія" вылецелі ў Турцыю
Два вячэрніх чартэрных самалёта ў турэцкую Анталлю вылецелі з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск", інфармуе БелаПАН. Згодна онлайн-табло аэрапорта першы з іх адправіўся ў 17.45 (на паўгадзіны пазней, чым было запланавана), другі — у 18.35 (на 5 хвілін пазней). Выкананне рэйса, перанесенага на 14 гадзін (з 4.05 на 18.15), пачалося ў 18.47.
Як інфармавала Еўрарадыё, днямі ў Турцыі адбылася спроба ваеннага перавароту. З-за гэтага часова была закрыта паветраная прастора над краінай. "Турэцкія авіялініі" адмянілі ўчорашні рэйс у беларускую сталіцу.
"Белавія" паведаміла, што квіткі, набытыя на рэйсы Мінск — Стамбул — Мінск з датамі вылету паміж 17 і 25 ліпеня, без выплаты дадатковых збораў могуць быць вернутыя. Таксама іх можна абмяняць на квіткі з іншай датай паездкі.
МЗС Беларусі паведаміў, што беларусы падчас згаданых падзей у Турцыі не пацярпелі. Знешнепалітычнае ведамства нашай краіны заклікала грамадзян устрымацца ад паездак у гэтую краіну.
"Правал перавароту — знак, што ў Турцыі нарастаюць ісламісцкія настроі"