Усе ўчасткі для галасавання ў Мінску абсталююць камерамі відэаназірання

Сістэма відэаназірання
Сістэма відэаназірання

Да адзінага дня галасавання ў 2024 годзе ўсе выбарчыя ўчасткі ў Мінску будуць абсталяваны камерамі відэаназірання. У міліцыі лічаць, што гэта дапаможа забяспечыць "празрыстасць" выбарчай кампаніі і "бяспеку грамадзянаў".

Рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі, якая аб'ядноўвае камеры відэаназірання на вуліцах беларускіх гарадоў і на інфраструктурных аб'ектах, працягне развівацца. Колькасць гарадскіх камер, уключаных у РСМГБ, плануецца павялічыць утрая.

Все участки для голосования в Минске оборудуют камерами видеонаблюдения
Міліцыя развівае сістэму відэаназірання ў Мінску

Сетка відэаназірання выкарыстоўваецца ўладамі для рэпрэсій супраць апазіцыянераў. З дапамогай софту Kipod, распрацаванага кампаніяй Synesis, распазнаюцца асобы і кантралюецца перамяшчэнне пратэстоўцаў. Пазней іх судзяць за нібыта ўчыненыя адміністрацыйныя правапарушэнні.

Акрамя таго, сістэма відэаназірання — гэта бізнэс. Аб'екты, на якіх устаноўлены камеры, абавязаны плаціць за іх устаноўку і абслугоўванне. Да ўвядзення заходніх санкцый супраць "Сінэзіса" тэхнічным аператарам Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі была кампанія “24x7 Паноптэс”. Гэта даччыная структура Synesis. У лютым 2022 года гэтыя функцыі перайшлі да дзяржаўнага "Белтэлекама".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі