Усіх кітайцаў-пратэстоўцаў павезлі на аўтобусах з Гомеля ў Добруш

Пратэст кітайскіх рабочых у Гомелі скончыўся каля 19-й гадзіны 2 ліпеня. Апошніх пратэстоўцаў угаварылі сесці ў аўтобусы, якія павезлі іх у Добруш. На якіх умовах рабочыя пагадзіліся спыніць пратэст, пакуль невядома, адзначае партал tut.by.

Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 2 ліпеня сотні кітайскіх рабочых, якія працавалі ў Добрушы на будаўніцтве кардоннага камбінату, пайшлі пешшу ў Мінск праз Гомель. Яны пратэставалі супраць затрымкі заробкаў (нібыта, за тры месяцы) і хацелі сустрэцца з амбасадарам Кітая. Па дарозе кітайцаў суправаджалі праваахоўнікі. У Гомелі супрацоўнікі кітайскай амбасады здолелі ўгаварыць спыніць пратэст спачатку частку рабочых. Каля 70 чалавек не хацелі адмаўляцца ад сваіх планаў, але і іх у выніку адгаварылі.

У пасольстве Кітая пракаментавалі бунт рабочых у Добрушы

Жыхар Добруша пра кітайцаў: жывуць на фабрыцы, а іх начальства — у кватэрах

Пратэст кітайцаў у Беларусі: сотні рабочых прыйшлі з Добруша ў Гомель

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі