Устаноўчы з'езд БХД можа прайсці на вуліцы

Аргкамітэт партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" гатовы правесці ўстаноўчы з'езд пад адкрытым небам. Прычына ў тым, што аргкамітэту не ўдаецца арандаваць памяшканне.

Устаноўчы з'езд БХД запланаваны на 13 чэрвеня. Гэта ўжо пятая спроба партыі правесці ўстаноўчы сход і атрымаць афіцыйную рэгістрацыю. Першая спроба была зробленая ў 2009 годзе.

Арганізатары падавалі заяўкі на арэнду памяшкання ў 13 арганізацый сталіцы. У каментары БелаПАН сакратар аргкамітэта БХД Дзяніс Садоўскі паведаміў, што на сёння 10 арганізацый адмовіліся даць памяшканне ў арэнду.

Арганізатары таксама звярталіся ў Мінгарвыканкам з просьбай дапамагчы ў арэндзе памяшкання для правядзення з'езду. Аднак атрымалі афіцыйны адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Ігара Карпенкі, што "пошук памяшканняў для такіх мерапрыемстваў не ўваходзіць у кампетэнцыю Мінскага гарвыканкама".

Садоўскі нагадвае, што ў 2011 годзе менавіта Мінгарвыканкам адгукнуўся на падобны ліст і дазволіў правесці ўстаноўчы з'езд партыі ў Палацы культуры МТЗ.

Фота — bchd.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі