Усю расійскую каманду могуць не пусціць на Алімпіяду ў Рыа

Усю расійскую каманду могуць не пусціць на Алімпіяду ў Рыа

Калі абвінавачванні ў сістэматычным ўжыванні допінгу сярод расійскіх спартоўцаў будуць даказаныя, гэта ўздыме праблему допінгу на новы "шакуючы" ўзровень. З такой заявай выступіў кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах.

Па яго словах, якія перадае Бі-Бі-Сі, наступствамі могуць стаць жорсткія фінансавыя санкцыі, а таксама дыскваліфікацыя спартоўцаў і нацыянальных спартыўных федэрацый. Бах не выключае, што пасля допінг-скандалу ўсю расійскую зборную могуць адхіліць ад Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра.

На днях міністр спорту Расіі Віталь Мутко папрасіў прабачэння за допінг-скандал, у выніку якога расійскіх лёгкаатлетаў могуць не дапусціць да ўдзелу ў сёлетніх Алімпійскіх гульнях. Тым часам з'яўляюцца новыя звесткі, што дзясяткі вядучых расійскіх спартоўцаў ужывалі допінг пры падтрымцы дзяржавы. На думку Баха, гэтыя абвінавачванні могуць сведчыць аб "беспрэцэдэнтным узроўні злачыннасці" ў расійскім спорце.

На мінулым тыдні былы кіраўнік маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Рыгор Родчанкаў паведаміў журналістам, што падчас Алімпіяды ў Сочы дзясяткі расійскіх спартсменаў, у тым ліку залатыя медалісты, ўжывалі допінг. Па яго словах, спартовыя чыноўнікі хавалі гэтыя факты.

Крыху раней экс-супрацоўнік Расійскага антыдопінгавага агенцтва (РУСАДА) Віталь Сцяпанаў распавёў у інтэрв'ю амерыканскаму каналу Сі-бі-Эс, што допінг-кантролем у Сочы займалася ФСБ.

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (ВАДА) заявіла, што зоймецца праверкай гэтых заяваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі