Уводзіцца пераразлік за ацяпленне пры тэмпературы ў кватэры вышэй за 24 градусы

Уводзіцца пераразлік за ацяпленне пры тэмпературы ў кватэры вышэй за 24 градусы

Пры тэмпературы ў кватэры вышэй за 24 градусы, якая трымаецца даўжэй за суткі, камунальнікі могуць правесці пераразлік за ацяпленне. Пра гэта гаворыцца ў каментары Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Раней пераразлік быў прадугледжаны толькі пры тэмпературы ніжэй за +18 у кватэры.

Новаўвядзенні ў аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі ўводзяцца пастановай Савета міністраў №133 ад 28 лютага.

Раней быў уведзены пераразлік платы пры неадпаведнасці пітной вады вызначаным санітарным нормам і правілам на 10%. Мяркуецца паэтапна павялічыць памер пераразліку да 2025 года да 30%. 

У Мінжылкамгасе кажуць, што змены выкліканыя неабходнасцю ўдасканаліць заканадаўства з улікам практыкі яго прымянення.

Пастанова набывае моц 17 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі