Ужо сёлета Беларусь плануе пачаць серыйную вытворчасць ударных беспілотнікаў

"Баражуючая труба" / vpk.gov.by

"Баражуючая труба" / vpk.gov.by

Беларусь плануе пачаць дробнасерыйную вытворчасць айчынных ударных беспілотнікаў ужо да канца 2023 года. Гаворка пра комплексы "Квадра-1400" і "Баражуючая труба". Яны распрацаваныя прадпрыемствам "Канструктарскае бюро "Дысплей", паведамляе vpk.gov.by.

Згаданыя ўдарна-разведвальныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы ўпершыню былі прадэманстраваныя на MILEX-2019. У далейшым іх удасканальвалі. А восенню 2022-га "Квадра-1400" і "Баражуючая труба" былі прынятыя на ўзбраенне беларускага войска.

На комлексах выкарыстоўваецца рэактыўная супрацьтанкавая граната РПГ-26 "Аглень". Яе вага складае менш за 3 кг. Боепрыпас калібра 72,5 мм прабівае да 440 мм браняванай сталі, сцвярджаюць у ВПК РБ.

У 2023-м адбылася мадэрнізацыя вытворчых плошчаў прадпрыемства, набытае новае абсталяванне. У бліжэйшыя месяцы падрыхтоўчыя працы будуць скончаныя. 

Ужо сёлета Беларусь плануе пачаць серыйную вытворчасць ударных беспілотнікаў
vpk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі