Узмацненне на мяжы не паўплывае на паездкі беларусаў ва Украіну — Зяленскі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua​
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua​

Узмацненне аховы ўкраінскай мяжы не мусіць паўплываць на паездкі беларусаў ва Украіну, заявіў па выніках пасяджэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.

"На пасяджэнні СНБА сёння мы прынялі рашэнне аб узмацненні нашай дзяржаўнай мяжы праз сітуацыю ў Беларусі. Хачу заўважыць, гэта ніякім чынам не паўплывае на перасячэнне нашай мяжы грамадзянамі Беларусі", — заявіў ён. Па словах Зяленскага, гаворка ідзе толькі пра супрацьдзеянне іміграцыйным выклікам і пагрозам.

На пасяджэнні ўкраінскага СНБА напярэдадні была прынятая пастанова падвоіць колькасць памежнікаў на дзяржаўнай мяжы ў сувязі з пагрозай трапляння ў краіну нелегальных мігрантаў з Беларусі. Акрамя таго, было вырашана прыцягнуць да аховы "дастаткова сур'ёзныя рэзервы" з Нацыянальнай гвардыі і Нацыянальнай паліцыі. Плануецца стварыць мабільныя групы, якія будуць патруляваць украінска-беларускую мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі