Узоры пашпарта "Новай Беларусі" будуць гатовыя да канца сакавіка
Святлана Ціханоўская паказвае узор пашпарта "Новай Беларусі"
Узоры пашпарта "Новай Беларусі" будуць гатовыя да канца сакавіка. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё паведаміў прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.
"Мы чакаем, што матэрыялы для вырабу дакументаў з'явяцца ў Вільні на пачатку сакавіка. Да 10-га сакавіка..., — кажа Кавалеўскі. — Там вельмі шмат элеметаў бяспекі, якімі павінен насычацца гэты дакумент. Фактычна, гэта такое "лега", якое трэба скласці і зрабіць з яго сапраўдны дакумент... Прыкладна тры тыдні пойдзе на тое, каб вырабіць узоры гэтых дакументаў. Дзесьці 500 узораў патрэбны, каб мы маглі звярнуцца да ўрадаў краін ЕС, ці іншых краін з запытам пра тое, каб яны яго прызналі".
Паралельна з прафесіяналаў фармуецца каманда "пашпартнага цэнтра" (ці "органа выдачы" “альтэрнатыўных” пашпартоў). Ён будзе знаходзіцца ў Вільні. Цяпер ідзе пошук кіраўніка. Таксама шукаюцца магчымасці для падачы дакументаў на атрыманне пашпарта не толькі ў Літве.
"Гэтыя працэсы не ідуць так хутка, як бы нам хацелася", — прызнае Валерый Кавалеўскі.
Па словах Кавалеўскага, пашпарт "будзе каштаваць грошай". Бясплатна яго выдаваць не будуць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.