Ва Украіне мікрааўтобус з Беларусі трапіў пад фуру, загінулі 5 чалавек

Ва Украіне мікрааўтобус з Беларусі трапіў пад фуру, загінулі 5 чалавек

Ва Украіне мікрааўтобус з Беларусі трапіў пад фуру, загінулі 5 чалавек (кіроўца і пасажыры), 12 чалавек шпіталізаваныя. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 20 ліпеня на аўтадарозе "Кіеў — Адэса". Volkswagen вёз людзей з Адэсы ў Гомель.

Як інфармуе прэс-служба Нацыянальнай паліцыі Мікалаеўскай вобласці Украіны, каля 5-й гадзіны раніцы на 289-м кіламетры аўтадарогі Кіеў — Адэса мікрааўтобус з беларускай рэгістрацыяй сутыкнуўся з фурай. Паводле папярэдніх звестак, апошняя спынілася з-за няспраўнасці. Высвятляюцца абставіны ДТЗ, а таксама дадзеныя загінулых і пацярпелых.

Як інфармуе БЕЛТА, беларускія дыпламаты адсочваюць сітуацыю. Вядома, што 3 з 12 пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі