Ва Украіне праходзіць расследаванне здарэння з беларускім самалётам
Ва Украіне праходзіць расследаванне здарэння з беларускім пасажырскім самалётам. 21 кастрычніка экіпажу Боінга 737-800, які ляцеў з Кіева ў Мінск, без тлумачэння прычын было загадана вярнуцца ў міжнародны аэрапорт "Жуляны". Пры гэтым украінскі дыспетчар пагражаў падняць "баявую авіяцыю" на перахоп. Беларускі самалёт вярнуўся, супрацоўнікі ўкраінскіх спецслужбаў вывелі аднаго з пасажыраў, пасля чаго Боінг паляцеў у Беларусь.
МЗС нашай краіны перадало ў Кіеў ноту пратэсту і запатрабавала афіцыйных прабачэнняў. Як паведаміла Радыё Свабода спікер МЗС Украіны Мар'яна Бэца, "на ноту абавязкова мае быць адказ". Цяпер ва Украіне ідзе расследаванне. Адзначаецца, што "ўкраінскі бок з усёй сур'ёзнасцю паставіўся да інцыдэнту".
Як вядома, прадстаўнік СБУ абвяргаў, што дыспетчар пагражаў беларускаму экіпажу. Аднак у аўторак была апублікаваная расшыфроўка перамоваў экіпажу і ўкраінскага дыспетчара. Яна пацвярджае, што пагрозы былі. Зусім магчыма, што ўкраінскі бок заявіць пра перавышэнне службовых паўнамоцтваў дыспетчарам.