Ва Украіне спынілі схему вывазу людзей у акупаваны Данецк праз Беларусь

Трапіць у Данецк прапаноўвалі праз Польшчу, Беларусь і Расію, ілюстрацыйнае фота

Трапіць у Данецк прапаноўвалі праз Польшчу, Беларусь і Расію, ілюстрацыйнае фота / Тэлеграм

Жыхары Данецкай вобласці разам з саўдзельнікамі арганізавалі "схему незаконнай перапраўкі асоб праз дзяржаўную мяжу Украіны ў Еўропу, а затым праз РФ на часова акупаваныя тэрыторыі". Пра гэта паведамілі ў пракуратуры Кіева. Усё гэта рабілася з парушэннем парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю і выезду з яе.

"Схема працавала праз закрытую групу ў мэсэнджары, дзе размяшчаліся аб'явы пра рэйсы. Пасажыры спачатку выязджалі ў Польшчу, адтуль накіроўваліся ў Беларусь, затым авіярэйсам "Мінск — Масква" траплялі ў Расію, а адтуль аўтобусам — у Данецк. Кошт такой "паслугі" складаў 350-400 еўра", — распавялі ў Кіеўскай пракуратуры. Падазраваныя, 55-гадовы арганізатар і яго 42-гадовая саўдзельніца, цяпер пад хатнім арыштам. Ім пагражае ад 7 да 9 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі