Ва Украіне выкрылі маштабную схему кантрабанды беларускіх цыгарэт
Ва Украіне выкрылі "маштабную схему кантрабанды беларускіх цыгарэт". Іх увозілі з Польшчы пад выглядам іншых тавараў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны. Сцвярджаецца, што была атрымана аператыўная інфармацыя пра кантрабанду, якую будуць везці на грузавіках. 14 чэрвеня адзін з іх пераехаў польска-ўкраінскую мяжу. Па дакументах ён вёз керамічную плітку.
Затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт толькі пасля таго, як адсачылі, як грузавік прыехаў у склад у Луцку. Сілавікі з'явіліся ў момант разгрузкі. Праходзяць следчыя дзеянні. Колькасць затрыманых цыгарэт і іх прыблізны кошт пакуль не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.