Ва Украіне закрылі справу аб закліках да звяржэння ўлады

“Гэтая справа была распачатая і расследавалася Галоўным следчым упраўленнем. Крымінальная вытворчасць была распачатая і расследавалася паводле факту ўчынення злачынства, накіраванага на захоп улады паводле артыкула 109. У гэтай справе не былі выяўленыя асобы, якія ўчынілі злачынства, нікому не былі выстаўленыя падазрэнні, і ў адпаведнасці з першым законам, як усе яго завуць — аб амністыі, гэта справа спыненая”, — адзначыў ён.



Нагадаем, 8 снежня 2013 года СБУ распачала крымінальную справу паводле факту заклікаў да гвалтоўнага звяржэння дзяржаўнай улады. Крымінальную вытворчасць паводле арт.109 Крымінальнага кодэксу Украіны распачалі “ў сувязі з заклікамі асобных палітыкаў да гвалтоўнай змены ўлады”.



Пасля гэтага лідар фракцыі “Бацькіўшчына” Арсеній Яцэнюк паведаміў, што ён, лідар фракцыі “Свабода” Алег Цягнібок і Аляксандр Турчынаў фігуруюць у справе, інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі