Ва ўкраінскай Радзе дэпутаты пабіліся падчас выступлення Яцанюка (фота)
Сёння, 11 снежня, падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе кіраўніка ўрада Арсенія Яцанюка адбылася бойка.
Алег Барна ўручыў Яцанюку букет, пасля чаго паспрабаваў вынесці яго з трыбуны. Праз гэта дэпутаты ад Народнага фронту пачалі бойку з калегамі ад Блока Пятра Парашэнкі (БПП), паведамляе ЛІГА.net.
Спікер Вярхоўнай Рады Уладзімір Гройсман быў вымушаны асабіста ўмяшацца.
Лідар фракцыі БПП Юры Луцэнка пасля інцыдэнту публічна папрасіў прабачэння ў дэпутатаў Рады і прэм’ер-міністра за паводзіны дэпутата сваёй фракцыі.
Прычынай бойкі сталі словы прэм’ера, які нагадаў, што ўрад быў сфармаваны ў выніку стварэння кааліцыі, таму “Блок Пятра Парашэнкі” нясе адказнасць за дзейнасць сваіх міністраў, у прыватнасці міністра энергетыкі і вугальнай прамысловасці Уладзіміра Дэмчышына, які быў прызначаны па квоце БПП.
Фота: REUTERS/ Valentyn Ogirenko